Радыё Свабода
“Кожны дзень прысьвечаны надзвычай цяжкай барацьбе. Кожны радок даецца крывёю. Кожны радок! Вось ужо тры месяцы чакаем адказу ад Аляксандра Лукашэнкі і яго атачэньня на пытаньне: вяртаемся мы са Смаленску ці, наагул, пасьля Смаленску змушаныя будзем друкавацца ў Маскве? З Масквы, магчыма, зьвернемся ў Варшаву, з Варшавы — у Бэрлін і гэтак далей будзем вандраваць у Эўропе? І гэта ў ХХІ стагодзьдзі! Вось якая праблема нас хвалюе, турбуе і не даю супакою”.
Рэдактар газэты “Народная воля” Іосіф Сярэдзіч з нагоды 12-годзьдзя выданьня.