Госьць начнога эфіру – Анатоль Шумчанка

Радыё Свабода Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе лідэр грамадзкага аб’яднаньня прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка. У нашым апытаньні людзі скажуць, колькі трэба зарабляць, каб лічыцца заможным чалавекам.
У "Начных досьледах" мы пагутарым пра спробы Беларусі прыдбаць уласны марскі флёт.

У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў працягне аповед пра кампазытара Станіслава Манюшку, а ў "Начной чытанцы" прагучыць проза Аляксея Бацюкова.

Пасьля 23-й гадзіны – агляд вашых лістоў у перадачы "Паштовая скрынка 111", падарожжа Зьмітра Бартосіка ў мястэчка Мялешкавічы на Мазыршчыне, у "Экспэртызе "Свабоды” – пра адмову беларускай улады ад перамоваў з апазыцыяй разважаюць сябра Палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Дабравольскі і шэф-рэдактар газэты “Народная воля” Сьвятлана Калінкіна, а таксама запіс онлайн-канфэрэнцыі з лідэрам грамадзкага аб’яднаньня прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Анатолем Шумчанкам.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.