Радыё Свабода Сёньня ў Сьветлагорскім раёне ў вёсцы Каралёўская Слабада аднавіліся археалягічныя раскопкі былога гораду Казімір, які існаваў тут у XVII стагодзьдзі.
Доктар гістарычных навук, прафэсар Сяргей Рассадзін зь Менску на раскопках кіруе групай навучэнцаў Сьветлагорскага індустрыяльнага каледжу, якія навучаюцца на будаўнічых спэцыяльнасьцях.
Першыя раскопкі, пачатыя летась, пацьвердзілі архіўныя зьвесткі — тут сапраўды існаваў горад Казімір. Ён быў разбураны ў 1655 годзе падчас вайны з Расейскай дзяржавай. Але назва вёскі – Каралеўская Слабада – ускосна пра яго нагадвае.
Як паведаміў памочнік прафэсара Рассадзіна, гісторык і грамадзкі актывіст Тэльман Масьлюкоў, сёлета падчас археалягічных раскопак шукаюць цэнтар зьнішчанага гораду.