Палітыка Цытата дня 10 ліпеня 10 ліпень 2007, 20:12 Радыё Свабода . “Гэтае 10-цігоддзе мы сустракаем у партызанскіх умовах. Лідэры арганізацыі Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч сядзяць у турмах. Працягваецца перасьлед. Нядаўна быў суд над пяцьцю маладафронтаўцамі. Цяпер суду чакаюць Іван Шыла і Яраслаў Грышчэня. Вось такі “добры” падарунак падрыхтаваў рэжым “Маладому фронту”. Мы рыхтуем плян мерапрыемстваў і абяцаю, што дзесяцігодзьдзе “Маладога фронту” будзе добрым пачаткам для беларускай восені, якая завершыцца Эўрапейскім маршам у цэнтры беларускай сталіцы”. Актывіст "Маладога фронту" Зьміцер Хведарук пра пляны адзначэньня 10-гадовага юбілею сваёй арганізацыі. Сёньня Міністэрства юстыцыі канчаткова адмовілася зарэгістраваць “Малады фронт”.