У Горадні адкрылася выстава “Па сьлядах Напалеона Орды”

Сяргей Астраўцоў, Горадня У Горадні сёньня адкрылася выстава з карцінамі, створанымі падчас міжнароднага пленэру “Па сьлядах Напалеона Орды”. Ён быў арганізаваны пры падтрымцы Генэральнага консульства Рэспублікі Польшча.
Ад гарадзкой выставачнай залі арганізатарам давялося адмовіцца, паколькі была пастаўленая ўмова: у адкрыцьці не павінна было быць кіраўнікоў Саюзу палякаў, які не прызнаецца ўладамі. У выніку выстава адкрылася ў памяшканьні мясцовай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Імпрэза была прымеркавана адначасова да 15-годзьдзя Таварыства польскіх мастакоў, якое наладзіла пленэр. Як зазначыў ягоны кіраўнік Станіслаў Кічко, у таварыства 40 сябраў.

Напалеон Орда пэндзля гарадзенскага мастака Рышарда Далькевіча.

Кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі Саюзу мастакоў Беларусі Уладзімір Панцялееў, мастак з Варшавы Міраслаў Міроньскі, які ўдзельнічаў у пленэры, консул Польшчы Марэк Малюхнік, які займаецца пытаньнямі культуры.

Генэральны консул РП Анджэй Крэнтоўскі ганарыцца, што польскі альбом рэпрадукцыяў Напалеона Орды мае фармат, удвая большы за беларускі альбом.