У Горадні часова затрымалі актывіста, які раздаваў газэты

Сяргей Астраўцоў, Горадня Андрусь Ігнатчык з “Маладога фронту” быў часова затрыманы гарадзенскімі міліцыянтамі.
Ён раздаваў на вуліцы газэту “Наша слова” з матэрыяламі, прысьвечанымі рэканструкцыі Горадні. Паколькі газэта зарэгістраваная, хлопца выпусьцілі з пастарунку. Андрусь прыехаў у Горадню зь Менску, каб падтрымаць абаронцаў Старога гораду.