Актывіст Дзяніс Садоўскі падаў у суд скаргу на міліцыянтаў

Любоў Лунёва, Менск Дзяніс Садоўскі, сябра аргкамітэту па стварэньні арганізацыі “Беларускія хрысьціянскія дэмакраты”, падаў скаргу ў суд на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі Фрунзенскага раёну Менску.
3 ліпеня супрацоўнік міліцыі і трое невядомых людзей у цывільным уварваліся ў кватэру, якую здымаў Дзяніс. Яны без усялякіх тлумачэньняў правялі ператрус. Забралі духоўную літаратуру, паперу, а таксама камплектуючыя да аргтэхнікі. Пратаколаў пры гэтым не складалася.

Дзяніса Садоўскага разам зь ягонай сяброўкай Тацянай Усіновіч адвезьлі ў міліцыю Фрунзенскага раёну і трымалі там больш за 6 гадзінаў, не даючы ім патэлефанаваць адвакату і сваякам.

У сваёй скарзе Дзяніс спасылаецца на тое, што міліцыянты абражалі яго і ягоную сяброўку.


У кватэры Дзяніса Садоўскага пасьля ператрусу