Івана Шылу выклікаюць у пракуратуру

Любоў Лунёва Рэгіянальнага актывіста Маладога фронту Івана Шылу выклікаюць у Салігорскую пракуратуру для азнаямленьня з матэрыяламі крымінальнай справы. Іван Шыла зьяўляецца абвінавачаным у крымінальнай справе, распачатай КДБ супраць рэгіянальных актывістаў Маладога фронту за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.
Справа супраць Івана Шылы будзе накіравана ў суд для разгляду.

Яшчэ адзін моладзевы актывіст – Яраслаў Грышчэня з Баранавічаў – атрымаў позву ў пракуратуру на 7 ліпеня. Ягоныя паплечнікі не выключаюць, што Яраслава таксама чакае азнаямленьне з матэрыяламі крымінальнай справы.

• Івана Шылу перавялі з падазраваных у абвінавачаныя , 05.07.2007