Мілінкевіч сустрэўся з амбасадарамі Канады і Швайцарыі

Радыё Свабода Канада і Швайцарыя будуць спрыяць працэсам дэмакратызацыі ў Беларусі. Пра гэта заявілі кіраўнікі дыпмісіяў гэтых краінаў у Беларусі па сумяшчальніцтве падчас сустрэчы з адным зь лідэраў дэмакратычных сілаў Аляксандрам Мілінкевічам.
Учора Аляксандр Мілінкевіч сустракаўся з амбасадарамі Канады і Швайцарыі ў Беларусі па сумяшчальніцтве, акрэдытаванымі ў Варшаве. Бакі абмеркавалі ўнутрыпалітычную сытуацыю ў Беларусі, стан эканомікі і сацыяльнае становішча насельніцтва.

"Амбасадараў цікавіла, якім чынам Канада і Швайцарыя могуць спрыяць разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці, трэцяга сэктару і незалежных мэдыяў у Беларусі. Абмяркоўвалі магчымасьці арганізацыі больш шырокага доступу да інтэрнэту для беларусаў і адкрыцьця каналаў незалежнага тэлебачаньня", – адзначыў Аляксандар Мілінкевіч пасьля сустрэчы, паведамляе сайт палітыка.