Радыё Свабода
“3 ліпеня 1655 году войскі цара Аляксея Міхайлавіча штурмам узялі Менск, разрабавалі горад, частку спалілі. І гэта была адна з апэрацыяў той вялікай вайны, якую ён вёў супраць Беларусі, супраць Вялікага Княства Літоўскага. Вайна была працяглай – 12 з паловай гадоў.
Для Беларусі гэта была адна з самых цяжкіх войнаў. Насельніцтва Беларусі скарацілася напалову. Беларусь яшчэ доўга ўзнаўляла да канца XVIII стагодзьдзя ўсе гэтыя страты”.
Доктар гістарычных навук прафэсар Анатоль Грыцкевіч – пра захоп расейскім войскам Менску 3 ліпеня 1655 году і наступствы вайны 1654 – 1667 гадоў паміж Маскоўскай дзяржаваю і Вялікім Княствам Літоўскім.