<B>Першы дзень літаратурнага фэстывалю ў Брне </B>

Ганна Соўсь, Брно Чэскі горад Брно стаў сталіцаю вольнай беларускай літаратуры на ўвесь ліпень. У тэатры “Husa na provázku” праходзіць найбольшы чэскі літаратурны фэстываль, дзе ганаровымі гасьцямі – каля трыццаці беларускіх літаратараў.
Фэстываль называецца "Месяц аўтарскага чытаньня", ён ладзіцца пры спрыяньні міністра замежных справаў Чэхіі Карла Шварцэнбэрга. Сярод беларускіх гасьцей фэстывалю – Уладзімер Арлоў, Алесь Разанаў, Уладзімер Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч.

Фэстываль адкрыўся ўвечары 1 ліпеня. Тут – фотарэпартаж з адкрыцьця.

Бел-чырвона-белы сьцяг на тэатрам “Husa na provázku”

Дырэктар беларускай "Свабоды" Аляксандар Лукашук і Францішка Сокалава перад пачаткам фэстывалю

Адкрывае імпрэзу Пэтар Млынаржак, кіраўнік чэскага выдавецтва “Ветракі”, арганізатар “Месяца аўтарскага чытаньня”

Уладзімер Арлоў чытае “Ордэн Белай Мышы”

Арганізатар фэстывалю зь беларускага боку Сяргей Сматрычэнка і дырэктар беларускай "Свабоды" Аляксандар Лукашук: “Брно – сталіца вольнай беларускай літаратуры”

На гэтым тыдні свае творы ў Брне будуць чытаць Лявон Вольскі (2 ліпеня), Аляксандар Лукашук (3 ліпеня), Алесь Разанаў (4 ліпеня), Ева Вежнавец (5 ліпеня), Андрэй Курэйчык (6 ліпеня) і Зьміцер Вішнёў (7 ліпеня).

• У ліпені Брно – сталіца беларускай літаратуры, 01.07.2007

Вэб-сайт фэстывалю