Аляксандру Мілінкевічу не далі сустрэцца з Артурам Фінькевічам.

Радыё Свабода Аляксандар Мілінкевіч не спаткаўся з палітвязьнем Артурам Фінькевічам. Пры спробе пагутарыць зь лідэрам руху “За свабоду” супрацоўнікі спэцкамэндатуры гвалтам заштурхнулі Артура ў міліцэйскую машыну і зьехалі.
На пытаньне Аляксандра Мілінкевіча – куды павезьлі Артура Фінькевіча, яму адказалі ва Ўправу унутраных спраў.

Неўзабаве пасьля інцыдэнту да Артуру Фінькевічу датэлефанаваліся ягоныя сябры. Ён ім паведаміў, што зь ім усё ў парадку і паклаў слухаўку.

Як стала вядома, цяпер ён знаходзіцца ў спэцкамэндатуры. Ягоны тэлефон не адказвае.