Радыё Свабода Лідэр руху “За свабоду” сёньняшні дзень правёў у Магілёве. Візыт, які супаў з адкрыцьцём афіцыйных урачыстасьцяў да 740-годзьдзя Магілёва, ён прысьвяціў знаёмству з гістарычнымі месцамі гораду, а таксама сустрэўся з магілёўцамі.
Падчас наведаньня Магілёва Аляксандар Мілінкевіч узяў удзел у грамадзкай кампаніі збору подпісаў за адбудову Магілёўскай ратушы. 50-я гадавіна ейнага зьнішчэньня адзначаецца сёлета.
Палітык сустрэўся і пагутарыў з прадпрымальнікамі найвялікшага ў Магілёве рынку “Віленскі”. Пазаўчора пяцьдзясят прадпрымальнікаў правялі акцыю пратэсту супраць абавязковай санітарнай сэртыфікацыі тавару.
Пры канцы візыту Аляксандар Мілінкевіч пабачыўся зь сябрамі руху “За свабоду”. Найперш абмяркоўвалі пытаньні пра вынікі кангрэсу ды стасункі руху з апазыцыйнымі палітычнымі партыямі.
Мілінкевіч на зборы подпісаў
Мілінкевіч ускладае кветкі ля помніка К.Сіманаву
Мілінкевіч на зборы подпісаў
На рынку
Мілінкевіч выступае перад “рухаўцамі”
Аляксандар Мілінкевіч наведаў Магілёў , 01.03.2007