Аляксандар Мілінкевіч наведвае Магілёў

Радыё Свабода У межах візыту былога кандыдата ў прэзыдэнты ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча заплянаваныя сустрэчы з грамадзкімі актывістамі, сябрамі руху “За свабоду “, з прадпрымальнікамі.
Таксама Аляксандар Мілінкевіч наведае магілёўскае замчышча, дзе будуюць праваслаўную царкву. Таксам ён возьме ўдзел у зборы подпісаў за аднаўленьне магілёўскай ратушы, якую зьнішчылі 50 год таму.

Візыт спадара Мілінкевіча супаў з адкрыцьцём афіцыйных урачыстасьцяў да 740-годзьдзя Магілёва.

• А.Мілінкевіч: “Людзі пераменаў хочуць і баяцца”, 26.06.2007