Прадстаўнікам сэксуальных мяншыняў не забаронена ўсынаўленьне

Уладзімер Глод, Менск Беларускае заканадаўства не забараняе ўсынаўляць дзяцей асобам нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі. У дзейным заканадаўстве яны проста ня згадваюцца ў гэтым аспэкце. Пра гэта сёньня паведаміў міністар юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў.
На пытаньне дэпутата Генадзя Давыдзькі, чаму беларускае заканадаўства не забараняе ўсынаўленьне дзяцей асобамі нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі, міністар адказаў так: “Над гэтым трэба падумаць”.