Сьветлагорскія пэнсіянэры замовілі пікет

Радыё Свабода У Сьветлагорску група грамадзянаў, пераважна пэнсіянэраў, накіравала ў райвыканкам замову на пікет супраць адмены льготаў.
Трохгадзінную акцыю мяркуецца правесьці 8 ліпеня на пляцоўцы каля гарадзкога цэнтру культуры, дзе ў выходныя дні бывае асабліва шмат сьветлагорцаў.