Радыё Свабода Дырэкцыя Гомельскага раённага дому культуры нечакана адмовіла мясцовым суполкам “Талака” і ТБМ даць залю дзеля прэзэнтацыі новага песеннага альбому беларускамоўнага барда Зьмітра Вінаградава. Як паведаміла адна з ініцыятарак прэзэнтацыі Ларыса Шчыракова, паводле папярэдняй дамовы на канцэрт у РДК былі прададзены ўжо дзясяткі квіткоў.
На прэзэнтацыі меліся выступіць таксама са сваімі новымі творамі гомельскія барды Андрусь Мельнікаў і Вольга Цярэшчанка, а таксама Зьміцер Бартосік зь Менску.
Каб не расчароўваць прыхільнікаў творчасьці беларускамоўных бардаў, вырашана сёньня а 19-й гадзіне ладзіць канцэрт у офісе рэгіянальнай арганізацыі АГП.
Каб не расчароўваць прыхільнікаў творчасьці беларускамоўных бардаў, вырашана сёньня а 19-й гадзіне ладзіць канцэрт у офісе рэгіянальнай арганізацыі АГП.