Лічба дня: 1 (адзін) аўтамабіль

Радыё Свабода Як паведаміла газэта “Звязда” са спасылкай на агенцтва ПРАЙМ-ТАСС, у адміністрацыі кіраўніка Беларусі рыхтуецца ўказ, які забараняе фізычным асобам ўвоз па даверанасьці на тэрыторыю Беларусі больш як аднаго аўтамабіля ў год.
Агульны кошт аўтамабіляў, ўвезеных фізычнымі асобамі за першыя чатыры месяцы гэтага году, складае больш як 175 мільёнаў даляраў.

Нагадаем, што Беларусь ня мае ўласнай вытворчасьці легкавых аўтамабіляў.