Украіна прыпыніла экспарт электраэнэргіі ў Беларусь

Радыё Свабода Паводле прэсавай службы ўкраінскага Міністэрства паліўнай энэргетыкі, гэта зьвязана з дэфіцытам электраэнэргіі на ўнутраным ўкраінскім рынку.
Паведамляецца, што цяпер паміж Менскам і Кіевам праходзяць перамовы адносна ўрэгуляваньня паставак у гэтым месяцы, а таксама ўмоваў працягу кантракту ў другім паўгодзьдзі.

У ходзе перамоваў “Укрэнэрга” прапанавала “Белэнэрга” набываць экспартныя аб’ёмы па рынкавых цэнах. Аднак беларускі бок не пагаджаецца з такой прапановай і хоча атрымліваць больш танную энэргію.

Сёлета ў студзені-траўні Ўкраіна скараціла экспарт электраэнэргіі ў Беларусь амаль на чвэрць у параўнаньні з 2006 годам.