Севярын Квяткоўскі, Менск Адказу на пытаньне “З чаго ў Беларусі вырабляецца гарэлка й чым яна адрозьніваецца ад сурагату?” шукаў карэспандэнт “Свабоды”.
Дзядзька Валера — вядомая ў цэнтры Менску асоба. Прынамсі, сярод тых, хто рэгулярна адпачывае на лавах у парках і сквэрах. Штодня дзядзька Валера выпраўляецца да мінакоў, каб жартамі й вершамі зарабіць сабе на алькаголь.
Пра адрозьненьне сапраўднай гарэлкі ад падробнай, альбо “палёнай”, мой суразмоўца гаворыць так:
“Ніхто не адрозьніць, пакуль не пасмакуе. Палёная болей б’е ў нос. У пераходзе бабкі пачалі прадаваць “палёную” гарэлку. Мы п’ем усё, што гарыць, апроч ацэтону”.
Паводле дырэктара фірмы “Беларускае пітво” (“БелПІ”) Сяргея Дайнэкі, дзяржстандарт Беларусі вельмі канкрэтна азначае, які напой лічыцца гарэлкай:
“Гарэлка — гэтае тое, што вырабляецца са збожжавага сьпірту і спэцыяльна падрыхтаванай вады. У нас самыя жорсткія дзяржстандарты на постсавецкай прасторы”.
Некаторыя вытворцы робяць сьпірт з жыта, некаторыя з пшаніцы. Тлумачыць супрацоўнік аднаго зь дзяржаўных віна-гарэлачных заводаў:
“У нас робяць з хлебнага сьпірту цьвёрдых гатункаў пшаніцы. Лепшай якасьці толькі тая, што ідзе на хлеб. А эўрапейцы гоняць з усяго. У іх вельмі магутныя заводы. Але таму ў іх гарэлка бяз смаку”.
Музыкант Андрэй Плясанаў мае хобі — сам робіць гарэлку:
“Усе гарэлкі робяцца з жыта. Падробныя, палёныя могуць быць зь любога іншага сьпірту. Сьпіртоў вельмі многа. Ня проста вады налілі, і ўсё. Дабаўляюць трохі цукру, дабаўляюць гліцэрын, і таму гарэлка ў лядоўцы не замярзае. А падробныя ўсе — сьпірт застанецца, а ў бутэльцы будзе лёд”.
Сяргей Дайнэка ганарыцца якасьцю сваёй прадукцыі, але і пра іншых беларускіх вытворцаў гарэлкі адгукаецца прыязна:
“Беларуская гарэлка за той кошт, што яна ў крамах прадаецца, гэта вельмі якасны прадукт”.
“Якая, на ваш погляд, цяпер тэндэнцыя? У беларускіх крамах болей добрай гарэлкі, ці пачалі трапляцца сурагаты?”
“Здаецца, цяпер усё добра”, — мяркуе Дайнэка.
Большасьць маіх суразмоўцаў падкрэсьлілі, што найлепшая гарэлка — тая, што ўжываецца ў добрай кампаніі ў памяркоўных дозах.
Арыгінальная гарэлка: жытнёвая, бульбяная або бананавая?, 19.06.2007 Алькагалізм у Беларусі й сьвеце , 24.06.2000

Найлепшая гарэлка — тая, што ўжываецца ў добрай кампаніі ў памяркоўных дозах.