Лічба дня: 300 мільёнаў эўра

Радыё Свабода
Эўразьвяз выключыў Беларусь з абагульненай сыстэмы прэфэрэнцыяў. Прычынай паслужыла парушэньне беларускімі ўладамі правоў прафсаюзаў. Рашэньне ўступае ў сілу ад 21 чэрвеня.

Скасаваньне прэфэрэнцыяў закране прыблізна 10 адсоткаў беларускага экспарту ў краіны Эўразьвязу, то бок экспарт на суму каля 300 мільёнаў эўра ў год.