Тацяна Поклад, Вільня Беларускія раварысты краінаў Балтыі ладзяць летнія вандроўкі на роварах да Беларусі. Уладзімер Дзехцярук з Эстоніі на сваім ровары шэсьць разоў езьдзіў у Беларусь з эстонскага Іыхьві, што амаль каля самага Балтыйскага мора, ў родныя мясьціны пад Кобрынам. Па дарогах краінаў Балтыі, Беларусі і Расеі ён праехаў больш за 100 000 кілямэтраў.
Пра досьвед і ўражаньні розных вандровак на роварах у Беларусь у новай перадачы Беларускае замежжа распавядае беларус з Эстоніі, чыгуначны інжэнэр, аўтар кнігі „Сярод белых эстонскіх начэй“ Уладзімер Дзехцярук, якому толькі 55, як сам ён кажа, а маладзейшыя беларусы з Літвы абмяркоўваюць умовы і магчымасьці новай вандроўкі.
Пра летнія вандроўкі на роварах , пра свабоду і прыгажосьць – у новай перадачы Беларускае замежжа распавядаюць беларусы краінаў Балтыі. Сдухайце гэтую праграму ў аўторак 19 чэрвеня.