Радыё Свабода Ад пачатку году на Берасьцейшчыне зафіксавана ўжо 20 дарожна-транспартных здарэньняў з удзелам кіроўцаў-вайскоўцаў, прычым у двух выпадках – са сьмяротным вынікам.
Апошняе такое здарэньне мела месца ў Драгічынскім раёне, дзе вайсковец, які служыў у Берасьці, кіраваў легкавым аўтамабілем свайго бацькі і зьбіў 76-гадовую жыхарку вёскі Крэмна, што ехала на ровары. Пэнсіянэрка загінула на месцы, а вайсковец зьнік, бо, як высьветлілася пазьней, быў пазбаўлены правоў на кіраваньне транспартным сродкам.
Вайскоўца затрымалі ў Іванаўскім раёне ў часе адмысловай апэрацыі “Перахват”. Супраць яго распачатая крымінальная справа.
Вайскоўца затрымалі ў Іванаўскім раёне ў часе адмысловай апэрацыі “Перахват”. Супраць яго распачатая крымінальная справа.