Амбасадарка Францыі ўручыла дыплёмы гомельскім студэнтам

Радыё Свабода Сёньня а 17-й гадзіне амбасадарка Францыі ў Беларусі Мірэй Мюсо (на здымку) ўручыла 26 гомельскім студэнтам дыплёмы аб заканчэньні Франка-беларускага інстытуту кіраваньня.
Атрыманьне францускага дзяржаўнага дыплёма аўтаматычна дае права ягонаму ўладальніку на працу па спэцыяльнасьці ў замежжы.

Франка-беларускі інстытут кіраваньня на аснове Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны быў створаны ў 1995 годзе. Каардынатарам праекту з францускага боку выступіў унівэрсытэт гораду Клермон-Фэран, зь якім Гомель мае пабрацімскія сувязі.

У навучальнай установе займаецца цяпер звыш 100 студэнтаў, якія паралельна атрымліваюць і беларускія дыплёмы.