Літоўцы падзяліліся досьведам працы ваенных мэдыкаў

Уладзімер Глод, Менск Свой досьвед дзеяньняў ваенных мэдыкаў у Аўганістане ды некаторых іншых гарачых кропках сьвету сёньня выклаў для супрацоўнікаў беларускіх міністэрстваў абароны ды надзвычайных сытуацыяў маёр арміі Літвы Гіціс Дамінайціс.
Ён зрабіў гэта на спэцыяльным сэмінары, прысьвечаным удзелу вайсковых мэдыкаў у міжнародных апэрацыях. Сэмінар адбыўся ў амбасадзе Літвы, паколькі менавіта яна выконвае ролю кантактнай амбасады НАТО ў Беларусі.