Магілёў адзначае дзень свайго нябеснага заступніка

Радыё Свабода Сёньня Магілёў адзначае Дзень Сьвятога Антонія Падуанскага, свайго нябеснага апекуна.
Сьвяты Антоні Падуанскі — заступнік тых, хто шукае згубленыя рэчы, апякун нарачоных і сужэнстваў.

Сьвяты Антоні стаў апекуном Магілёва пры канцы XVI стагодзьдзя. Ягоны цудатворны абраз прынесьлі ў Магілёў францішканскія прапаведнікі.

У першай палове XVII стагодзьдзя ў Магілёве выдалі мэдальён, з аднаго боку якога была выява абразу Бялыніцкай Маці Божай, а з другога — Сьвятога Антонія. На мэдальёне быў надпіс: “Сьвяты Антоні Магілёўскі, маліся за нас”.

Абраз сьвятога Антонія зьнік за часам Другой усясьветнай вайны.

Штогод у Магілёве праходзіць хрэсны ход ад касьцёлу Сьвятога Станіслава да капліцы Сьвятога Антонія, што на каталіцкіх могілках.

Сьвятога Антонія шануюць і каталікі і праваслаўныя. У праваслаўных ён завецца Антонам.