Бабруйск: у акцыі пратэсту ўдзельнічае каля 150 чалавек

Радыё Свабода На плошчы Леніна перад будынкам Бабруйскага гарвыканкаму сабралася амаль 150 прадпрымальнікаў. Зь імі гутарыць начальнік аддзелу гарвыканкаму Максім Суботкін.
Сёньня на бабруйскіх рынках супрацоўнікі санэпідэмстанцыі, падатковай інспэкцыі ды аддзелу па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю неспадзявана пачалі правяраць у мясцовых прадпрымальнікаў наяўнасьць сэртыфікатаў на тавары. Пры іх адсутнасьці тут жа на месцы афармляюцца пратаколы канфіскацыі.