Віцебск: Зьмітра Лісіенку судзяць за графіці “Свабоду Шчукіну!”

Радыё Свабода, Віцебск У Кастрычніцкім райсудзе Віцебску разгляд гэтай справы пачала судзьдзя Ірына Смалякова. Паводле артыкулу 17.1 адміністрацыйнага кодэксу, актывісту пагражае грашовы штраф альбо арышт.
У судзе Зьміцер Лісіенка сваю віну не прызнаў. Ён цьвердзіць, што быў затрыманы беспадстаўна. Судзьдзя вырашыла выклікаць сьведкаў-міліцыянтаў, якія праводзілі затрыманьне і перанесла разгляд справы на 19 чэрвеня.

Уначы 9 чэрвеня Зьміцер Лісіенка быў затрыманы каля абласной управы Міністэрства ўнутраных справаў, на будынку якой зьявіўся надпіс “Свабоду Шчукіну!”.