У Бялынічах скралі машыну хуткай дапамогі

Радыё Свабода Паводле афіцыйнай інфармацыі машыну, якая стаяла ля будынку раённага шпіталя, выкралі двое жыхароў Бялынічаў. Іхныя імёны і матывы выкраданьня не называюцца.
Злачынцаў затрымалі ў Магілёве. Затрыманьне суправаджалася начной пагоняй, ад якой выкрадальнікі ўцяклі.

Міліцыянты знайшлі згоншчыкаў паводле адбіткаў пальцаў.

Па факце выкраданьня машыны хуткай дапамогі заведзена крымінальная справа. Згоншчыкам пагражае ад 7 да 10 гадоў няволі.