“Сацыяльны марш” пройдзе 30 верасьня

Уладзімер Глод, Менск Менавіта на гэтай даце спыніўся аргкамітэт па падрыхтоўцы акцыі. У яго склад увайшлі прадстаўнікі шэрагу апазыцыйных палітычных партыяў, Асамблеі дэпутатаў мясцовых саветаў, аргкамітэту ў справе стварэньня грамадзкага аб’яднаньня чарнобыльцаў “Ліквідатар” ды іншых арганізацыяў.
“Марш невыпадкова прызначылі на 30 верасьня, – адзначае Аляксандар Сасноў – сустаршыня аргкамітэту, былы міністар працы ва ўрадзе Міхаіла Чыгіра. – Ён пройдзе напярэдадні адкрыцьця восеньскай сэсіі Палаты прадстаўнікоў, якая прыняла рашэньне аб татальнай ліквідацыі сацыяльных гарантыяў для грамадзянаў Беларусі”.