Госьць начнога эфіру – пастар Леанід Сярэдзіч

Радыё Свабода Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе пастар царквы “Божая ласка” са Жлобіну Леанід Сярэдзіч, чыё эсэ з сэрыі "У што я веру" гучала на нашых хвалях у суботу. У нашым апытаньні людзі скажуць, як яны ўяўляюць Бога.
У "Начных досьледах" мы пагутарым пра тое, што пагражае беларусам, якія выкарыстоўваюць пірацкія кампутарныя праграмы.

У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў распачне аповед пра творчую суполку "Беларускі клімат", а ў анталёгіі "Начной чытанкі" прагучаць творы Марылі Васючэнкі.

Пасьля 23-й гадзіны – у перадачы "Праскі акцэнт" экспэрты разважаюць наколькі небясьпечнае для Беларусі павелічэньне адмоўнага сальда ў міжнародным гандлі, а ў "Доме літаратара" – сярод удзельнікаў паэты Леанід Дранько-Майсюк і Галіна Дубянецкая.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.