Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ўвечары, прамаўляючы ў часе сумеснага брыфінгу прэзыдэнтаў Польшчы і ЗША, Джордж Буш падзякаваў Леху Качынськаму і ўсёй Польшчы за падтрымку ідэяў дэмакратычных пераменаў ў несвабодных краінах.
Буш: "Мы размаўлялі таксама пра намаганьні Польшчы дапамагчы тым народам, якія хочуць быць вольнымі ад рэпрэсійных уладаў. Дзякую вам за дапамогу беларускаму народу, Беларусі, дзе цяпер зьбіваюць мірныя дэманстрацыі і зьнікаюць палітычныя лідэры”.
Буш заклікаў вызваліць Казуліна і іншых палітвязьняў, 05.06.2007 Мілінкевіч: Буш казаў, што Беларусь застаецца ў цэнтры ўвагі ЗША, 05.06.2007
Буш заклікаў вызваліць Казуліна і іншых палітвязьняў, 05.06.2007 Мілінкевіч: Буш казаў, што Беларусь застаецца ў цэнтры ўвагі ЗША, 05.06.2007