Радыё Свабода У Цэнтральным судзе Менску сёньня будуць разглядаць справы Паўла Чумакова, Паўла Вінаградава, Вадзіма Баравіка, Аляксандара Барадзенкі, Паўла Вільтоўскага і Паўла Маркевіча. Усе яны абвясьцілі галадоўку пратэсту.
Цяпер ля будынку суду Цэнтральнага раёну Менску знаходзіцца некалькі дзясяткаў чалавек. Воклічамі "Жыве Беларусь!" і "Свабоды палітвязьням!" яны сустрэлі машыну, якая прывезла на суд удзельнікаў акцыі пратэсту.
1 чэрвеня спэцназ міліцыі жорстка разагнаў шэсьце-пэрформанс студэнтаў супраць скасаваньня льготаў.
У акцыі, што адбылася ў цэнтры Менску, удзельнічала блізу сотні чалавек. Яны трымалі на руках труну з надпісам "Ільготы". У чорнай рамцы студэнты несьлі таксама вялікі квіток для праезду ў грамадзкім транспарце. Такім чынам маладыя людзі пратэставалі супраць скасаваньня льготаў.
Міліцыя затрымала шасьцярых удзельнікаў акцыі. Пазьней студэнтаў завезьлі ў турму на Акрэсьціна.
У Менску пранесьлі сымбалічную труну з "ільготамі", 1.06.2007
Магілёўскія донары заклікалі да ўсебеларускага страйку 1.06.2007
У народу льготы адабралі, дэпутатам — пакінулі 24.05.2007
Льготы будуць скарочаныя на траціну 17.05.2007
Онлайн-рэпартаж з акцыі пратэсту супраць скасаваньня льготаў 10.05.2007