Уладзімер Глод, Менск Прадстаўнік АБСЭ ў справах свабоды прэсы Міклаш Харашці заявіў сёньня журналістам, што беларускае заканадаўства ў галіне мэдыяў носіць "абмежавальны характар". "Сытуацыю трэба мяняць кардынальным чынам", – дадаў ён.
Сёньня ў Менску распачаўся двухдзённы міжнародны сэмінар “Узаемадзеяньне мэдыяў і дзяржаўных прэсавых службаў у дэмакратычным грамадзтве”. Сэмінар ладзіць Менскі офіс АБСЭ.
Тэма сэмінару, паводле Міклаша Харашці, сьведчыць, "як далёка на дадзены момант вашая дзяржава магла пайсьці ў супрацоўніцтве з АБСЭ".
АБСЭ і беларускія ўлады знайшлі агульную тэму для журналістаў, 4.06.2007