Радыё Свабода Моладзевы актывіст Антон Усьцімчук зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Там ён адседзіць пяць сутак адміністрацыйнага арышту.
Антона Ўсьцімчука суд Ленінскага раёну Магілёва яшчэ 26 сакавіка пакараў 7 суткамі адміністрацыйнага арышту — нібыта за дробнае хуліганства. Да суду актывіст двое сутак ужо адседзеў.
Пра зьняволеньне актывіста “Свабодзе” паведаміла ягоная маці Галіна Яўгенаўна. Зь ейных словаў, участковы павёз сына ў ізалятар блізу дванаццатай гадзіны ўчарашняга дня. На волю актывіст выйдзе 5 чэрвеня.
“Свабода” паведамляла, што моладзевы актывіст двое сутак ня мог сам аформіцца ў ізалятар часовага ўтрыманьня. У ізалятар яго не прымалі без участковага.
Гл. таксама:
Магілёў: моладзевага актывіста не бяруць у турму 31.05.2007