Сусьветная асацыяцыя газэтаў - пра ўціск свабоды слова ў Беларусі

Радыё Свабода Сусьветная асацыяцыя газэтаў паведаміла сёньня, што ад лістапада 2006-га году ў сьвеце былі забітыя 59 журналістаў, у тым ліку 26 у Іраку. Да таго ж, назіраецца рост судовых перасьледаў журналістаў.
Пра гэта гаворыцца ў справаздачы, выдадзенай напярэдадні Сусьветнага кангрэсу газэтаў і сусьветнага форуму рэдактараў у Паўднёвай Афрыцы.

У справаздачы гаворыцца пра ўціск свабоды слова ў Беларусі, Эгіпце, Зымбабвэ, Кітаі і Віетнаме.