У Менску пранесьлі сымбалічную труну з "ільготамі"

Любоў Лунёва Байцы спэцназу міліцыі затрымалі пяцёх актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху.
Затрыманыя ўдзельнічалі ў флэш-мобе.

Увечары каля гандлёвага дома “На Нямізе” некалькі чалавек пранесьлі сымбалічную труну, на якой было напісана: “Ільготы”.

Міліцыянты разагналі акцыю.

Пяць чалавек трапілі ў выніку разгону ў аўтазак.

Затрыманых удзельнікаў флэш-мобу трымаюць ва ўпраўленьні міліцыі Цэнтральнага раёну Менску.