Радыё Свабода Эўразьвяз заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць аднаго зь лідэраў "Маладога Фронту" Зьмітра Дашкевіча і ўсіх палітычных вязьняў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў заяве нямецкага старшынёўства Зьвязу.
У заяве гаворыцца, што Эўразвяз вітае вызваленьне двух прадстаўнікоў беларускай апазыцыі – Мікалая Статкевіча і Паўла Севярынца, і зноў прапануе Беларусі "пачаць паўнавартасны дыялёг у межах эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва".
Магчымасьць пачатку супрацоўніцтва залежыць ад беларускага ўраду і выкананьня ім абавязку паважаць дэмакратычныя каштоўнасьці, правы чалавека і вяршэнства закону, – гаворыцца ў заяве старшынёўства Эўразьвязу.
Дыялёг магчымы пасьля пачатку дэмакратычных рэформаў у Беларусі краіне, – падкрэсьліваецца ў дакумэнце.
Гл. таксама: Ці выйдуць на волю ўсе палітвязьні? Павал Севярынец выйшаў на свабоду Пасьля Паўла Севярынца на волю выйшаў і Мікалай Статкевіч