Радыё Свабода .
“У гэтым судзе учора і сёньня адбывалася моцная перамога беларускага духу, хрысьціянскага духу, і цяпер Беларусь прачнецца іншай. Тыя маладзёны, якія прыходзілі на суд, якія сачылі за падзеямі праз інтэрнэт, я ўпэўнены, што яны будуць адчуваць беларушчыну іначай, чым да гэтага”.
Актывіст “Маладога фронту” Зьміцер Хведарук у інтэрвію Свабодзе адразу пасьля прысуду паводле крымінальнай справы за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.