Радыё Свабода Музыка Аляксандар Кулінковіч пра суд над маладафронтаўцамі.
"Маладых людзей пабіваюць малаточкамі толькі за тое, што яны плывуць супраць. Вядома, што мёртвая рыба плыве па цячэньні, а жывая – супраць. І насуперак. Вельмі хочацца верыць, што здаровы сэнс у нашым самым справядлівым судзе ў сьвеце пераможа. Бо калі яднаньне гэтых людзей у гэтай незарэгістраванай арганізацыі было б названа "Таварыства балалаечнікаў і славянафілаў", нічога такога не адбылося. Камусьці зноў трэба паставіць чарговую галачку і спарадзіць чарговую гістэрыку. Я – суўдзельнік. Я бы вельмі хацеў пажадаць хлопцам і дзяўчатам верыць у правільнасьць іхнага шляху. Я вельмі не хачу выкарыстоўваць фразу "не адыходзьце ад абранага шляху", бо адыходзіць ад абранага шляху можа толькі жывы чалавек, а не зварочвае толькі трамвай, ён тупы і жалезны. А вось верыць – гэта галоўнае".
Гл. таксама:
"У судовай залі нарадзілася новая Беларусь, якой яшчэ не было" 28.05.2007
"Наступныя госьці онлайн-канфэрэнцыі – маладафронтаўцы" 28.05.2007
Прысуд маладафронтаўцам абвесьцяць заўтра 28.05.2007
Працэс над маладафронтаўцамі: што адбывалася ў залі суду 28.05.2007