Бэльгія: беларусы адзначылі Дзень памяці палітвязьняў

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Беларусы Бэльгіі адзначылі Дзень памяці палітвязьняў. Пасьля ўрачыстага набажэнства ў беларускай грэка-каталіцкай парафіі ў Антвэрпэне, беларусы наведалі магілу Міколы Равенскага у Лювэне.
Старшыня Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня Зьміцер Піменаў:

“Магіла Равенскага, гэта для нас сымбаль ераемнасьці паміж людзьмі ягонага пакаленьня і сучаснымі беларусамі, якіх таксама злачынны рэжым змусіў выехаць з краіны. Тады можна было трапісць у турму ні за што і цяпер таксама ні за што судзяць моладзь у Меснку”.



Сябры Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня ля магілы Міколы Равенскага