Л.Баршчэўскі: "Мала, каб проста апраўдалі маладафронтаўцаў"

Радыё Свабода, Менск Ганаровы старшыня беларускага ПЭН-Цэнтру Лявон Баршчэўскі пра суд над маладафронтаўцамі
Баршчэўскі: "Гэта ацэньваць можна толькі так - грамадзтву трэба ўзмацніць намаганьні дзеля адмену гэтых абсалютна шалёных артыкулаў - за ўдзел у незарэгістраваных арганізацыях. Бо пад такія артыкулы можна падвесьці самых лепшых людзей у Беларусі.

Мала, каб апраўдалі маладафронтаўцаў, трэба ў акцыях пратэстаў патрабаваць адмены гэтых артыкулаў".