Суды ў Горадні: адзін штраф і сем папярэджаньняў

Сяргей Астраўцоў, Гародня У Ленінскім раённым судзе Горадні на дзесяць базавых адзінак аштрафаваны Максім Губарэвіч, яшчэ сямі актывістам вынесена папярэджаньне.
Пратаколы аб удзеле ў несанкцыянаваным пікеце разглядаў судзьдзя Дзьмітры Мацеюк. Ён забараніў журналістам прысутнічаць пры разглядзе.

Моладзь прыйшла пратэставаць супраць разбурэньня старога паравога млына ў цэнтры Горадні на вуліцы Міхася Васілька. Яны трымалі расьцяжкі “Не губіце Горадню!” і “Ахоўваецца законам”. Іх затрымала міліцыя.

• Горадня: затрымалі каля пятнаццаці маладых актывістаў, 23.05.2007 • У цэнтры Горадні разбураюць стары паравы млын , 23.05.2007