Затрыманая актывістка “Маладога фронту” Людміла Атакулава

Любоў Лунёва, Менск Сёньня ў 13.40 супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістку незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Людмілу Атакулаву. Яны прыйшлі па яе ў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт, дзе вучыцца дзяўчына.
Міліцыянты патлумачылі Людміле, што яна зьдзейсьніла правапарушэньне. Паплечнікі Л.Атакулавай лічаць, што затрыманьне можа быць зьвязанае зь яе ўдзелам у акцыі “Чарнобыльскі шлях” 26 красавіка.

Людмілу Атакулаву трымаюць у міліцыі Савецкага раёну Менску.