Яна Міхайлава і Міколу Коршунава аштрафавалі на 310 000 рублёў

Любоў Лунёва, Менск Актывістам моладзевага дэмакратычнага руху Яну Міхайлаву і Міколу Коршунаву суд Маскоўскага раёну Менску прысудзіў штраф дзесяць базавых велічыняў кожнаму (гэта 310 тысячаў рублёў).
Падтрымаць актывістаў у суд прышлі іх паплечнікі. Яны надзелі жоўтыя майкі з надпісамі “Без квітка, бо льготаў няма”.

Міколу Коршунава і Яна Міхайлава затрымалі спэцназаўцы 23 траўня на вуліцы Ленінградзкай пасьля правядзеньня на плошчы Незалежнасьці акцыі пратэсту супраць скасаваньня льготаў.

Ян Міхайлаў

Мікола Коршунаў

Паплечнікі ў будынку суду