У Менску затрыманыя моладзевыя актывісты

Любоў Лунёва, Менск Сёньня ўвечары на Кастрычніцкай плошчы Менску міліцыя затрымала двух моладзевых актывістаў, якія пратэставалі супраць скасаваньня льготаў.
Зьміцер Лісіёнак і Сяргей Палазкоў мелі на вопратцы надпісы: “Не скасаваньню льготаў!”

Хлопцаў даставілі ва ўправу міліцыі Цэнтральнага раёну Менску.