Магілёў: 150 подпісаў супраць адмены льготаў

Радыё Свабода Актывісты аргкамітэту ў стварэньні Партыі свабоды й прагрэсу сабралі ў Магілёве больш за 150 подпісаў грамадзянаў супраць адмены льготаў.
Магілёўскі старшыня аргкамітэту Ігар Каваленка паведаміў “Свабодзе”, што сабраныя подпісы адправілі ў Менск, у Палату прадстаўнікоў Уладзімеру Капаплёву, а таксама ў Магілёўскі гарсавет.

Ініцыятары акцыі прапануюць дэпутатам Магілёўскага гарсавету далучыцца да збору подпісаў.