Расейскі бок задаволены ўмовамі продажу акцый “Белтрансгазу”

Алесь Дашчынскі, Менск Афіцыйны прадстаўнік “Газпрому” Сяргей Купрыянаў пацьвердзіў, што дамова аб продажы акцый “Белтрансгазу” падпісаная.
З расейскага боку яе падпісаў намесьнік старшыні праўленьня Валер Голубеў.

“Інтэнсіўна працавалі сёньня цягам дня і ўсе пытаньні ўтрэсьлі. Дамова куплі-продажу падпісана і ўмовы нас задавальняюць. Не было ўпэўненасьці, што мы зможам усё ўзгадніць за сёньняшні дзень, аднак гэта ўдалося, і Валерый Голубеў усё падпісаў”.

У прэсавай службе беларускага ўраду пакуль ад камэнтароў устрымаліся.