У Горадні затрымалі ўдзельніка экалягічнага флэш-мобу

Сяргей Астраўцоў, Горадня У Горадні на Савецкай плошчы каля 19-й гадзіны міліцыянты затрымалі мясцовага жыхара, пасадзілі яго у “варанок” і даставілі ў Ленінскі РАУС гораду.
У хлопца была двухручная піла з надпісам: “Горадня+дрэвы=сяброўства”. Моладзь хацела наладзіць флэш-моб з нагоды таго, што каля радзільнага дому былі сьсечаныя ўсе дрэвы. Аднак на месцы іх чакала міліцыя.