21 траўня ў Менску чакаюць прэзыдэнта Ірану

Радыё Свабода Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінежад мае наведаць Беларусь з афіцыйным візытам 21-22 траўня.
Аб гэтым паведаміла агенцтва БелаПАН са спасылкай на пасольства Ірану ў Рэспубліцы Беларусь. Да гэтага візыту бакі маюць намер падрыхтаваць некалькі пагадненьняў дзеля разьвіцьця двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах, у тым ліку ў эканамічнай.